Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што прыехаў у Кіеў, каб пацвердзіць прыхільнасць ЗША падтрымцы Украіны. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з прэм'ерам Украіны:
-Я тут галоўным чынам ад імя прэзідэнта Байдэна, каб пацвердзіць прыхільнасць ЗША падтрымліваць Украіну, дапамагаць ёй перамагаць і адбіваць агрэсію. Я таксама тут, каб падтрымаць намаганні па пабудове моцнай эканомікі і моцнай дэмакратыі. Таму што ўсё гэта – армія, якая можа стрымліваць і абараняць сябе ад далейшай агрэсіі, моцная дэмакратыя і моцная эканоміка. Гэта розніца паміж Украінай, якая выжывае і будзе, і Украінай, якая квітнее. Мы будзем партнёрамі ў гэтых намаганнях.
Падчас сустрэчы палітыкі закранулі тэму абароны ўкраінскай энергетычнай інфраструктуры ад расійскіх ракетных удараў, а таксама эканамічнае супрацоўніцтва і правядзенне рэформаў.
Дзяніс Шмыгаль падкрэсліў, што ЗША зʼяўляюцца лідарам у бюджэтнай дапамозе Украіне. Ён растлумачыў, што сумесная праграма ЗША і Сусветнага банка падтрымлівае фінансаванне заробкаў настаўнікаў і ўрачоў, а таксама сацыяльных і пенсійных праграм.
-Каля 20,5 млрд долараў, або траціну ўсёй бюджэтнай дапамогі Украіне, далі ЗША. Мы асабліва цэнім той факт, што гэтыя сродкі былі прадастаўлены ў выглядзе грантаў, што зніжае нагрузку на суверэнны доўг Украіны.
Візіт ва Украіну Энтані Блінкен пачаў з ушанавання памяці загінулых украінскіх абаронцаў на могілках у Кіеве.
ав