Беларуская Служба

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен пацвердзіў прыхільнасць ЗША падтрымцы Украіны

07.09.2023 10:06
Падчас сустрэчы палітыкі закранулі тэму абароны ўкраінскай энергетычнай інфраструктуры ад расійскіх ракетных удараў, а таксама эканамічнае супрацоўніцтва і правядзенне рэформаў.
.  .
У.Зяленскі і Э.БлінкенPAP/EPA/PRESIDENTIAL PRESS SERVICE / HANDOUT

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што прыехаў у Кіеў, каб пацвердзіць прыхільнасць ЗША падтрымцы Украіны. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з прэм'ерам Украіны:

-Я тут галоўным чынам ад імя прэзідэнта Байдэна, каб пацвердзіць прыхільнасць ЗША падтрымліваць Украіну, дапамагаць ёй перамагаць і адбіваць агрэсію. Я таксама тут, каб падтрымаць намаганні па пабудове моцнай эканомікі і моцнай дэмакратыі. Таму што ўсё гэта – армія, якая можа стрымліваць і абараняць сябе ад далейшай агрэсіі, моцная дэмакратыя і моцная эканоміка. Гэта розніца паміж Украінай, якая выжывае і будзе, і Украінай, якая квітнее. Мы будзем партнёрамі ў гэтых намаганнях.

Падчас сустрэчы палітыкі закранулі тэму абароны ўкраінскай энергетычнай інфраструктуры ад расійскіх ракетных удараў, а таксама эканамічнае супрацоўніцтва і правядзенне рэформаў.

Дзяніс Шмыгаль падкрэсліў, што ЗША зʼяўляюцца лідарам у бюджэтнай дапамозе Украіне. Ён растлумачыў, што сумесная праграма ЗША і Сусветнага банка падтрымлівае фінансаванне заробкаў настаўнікаў і ўрачоў, а таксама сацыяльных і пенсійных праграм.

-Каля 20,5 млрд долараў, або траціну ўсёй бюджэтнай дапамогі Украіне, далі ЗША. Мы асабліва цэнім той факт, што гэтыя сродкі былі прадастаўлены ў выглядзе грантаў, што зніжае нагрузку на суверэнны доўг Украіны.

Візіт ва Украіну Энтані Блінкен пачаў з ушанавання памяці загінулых украінскіх абаронцаў на могілках у Кіеве.

ав

Вярхоўная Рада прызначыла новага міністра абароны Украіны

06.09.2023 18:22
Рашэнне аб прызначэнні Рустэма Умерава звязана не ў апошнюю чаргу з тым, што ён мае цесныя адносіны з Турэччынай, у тым ліку прамы кантакт з кіраўніком турэцкай выведкі Ібрагімам Калінам.