На сённяшнім пасяджэнні ўрад прыняў праект паправак, якія змяняюць гандлёвыя нядзелі ў снежні.
Гаворка ідзе пра змены ў законе аб абмежаванні гандлю ў нядзелю і святочныя дні.
Праект прадугледжвае перанос адной з дзвюх гандлёвых нядзель, якая прыпадала б напярэдадні Калядаў 24 снежня гэтага года, на 10 снежня. Урад прапануе, каб у гэты дзень крамы былі адкрыты да 14.00.
Урад матываваў гэтае рашэнне асаблівым часам Калядаў і сямейнымі сустрэчамі палякаў. Зараз законапраект будзе накіраваны ў парламент.
яс