Беларуская Служба

Затрыманыя ўдзельнікі наркагрупоўкі псеўдазаўзятараў

17.11.2023 08:19
Злачынцы маглі завезці амаль тону марыхуаны і какаіну коштам на чорным рынку 12 мільёнаў злотых.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:arembowski/pixabay.com/CC0 Public Domain

Больш за 100 супрацоўнікаў Цэнтральнага следчага ўпраўлення паліцыі і Прыкарпацкага пагранатрада ўдзельнічалі ў аперацыі па прадухіленні кантрабанды наркотыкаў, звязаных з асяроддзем псеўдазаўзятараў. 12 чалавек былі затрыманыя, яшчэ 4 дастаўленыя з ізалятараў.

Паводле следчых дадзеных, наркотыкі банда перапраўляла ў Польшчу з Іспаніі і Нідэрландаў. Злачынцы маглі завезці амаль тону марыхуаны і какаіну коштам на чорным рынку 12 мільёнаў злотых. Грошы ад нелегальнага бізнесу ўкладваліся ў тым ліку ў нерухомасць. Службы забяспечылі больш за 800 тысяч злотых у розных валютах.

Кракаўскі дэпартамент Нацыянальнай пракуратуры застрахаваў маёмасць затрыманых на суму больш за 10 мільёнаў злотых. Падазраваным прад'яўленае абвінавачанне ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, злоўжыванні наркотыкамі і адмыванні грошай. Суд пастанавіў часова арыштаваць васьмярых затрыманых.

Усяго пад следствам знаходзяцца 105 падазраваных, ім прадʼяўлена больш за 330 абвінавачанняў, 81 затрыманы.

ав