Беларуская Служба

Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі абяцае прадставіць склад новага ўраду праз 7-8 дзён

17.11.2023 12:55
Спікер Сейму Шыман Галоўня абвясціў, што ўсё будзе выконвацца ў адпаведнасці з законам і Канстытуцыяй.
Паседжанне СеймуPAP/Tomasz Gzell

Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі паведаміў, што праз 7-8 дзён ён прадставіць склад новай Рады міністраў і ад рашэння Сейму будзе залежаць, будзе сфармаваны новы ўрад ці не. Спасылаючыся на гэтыя дэкларацыі спікер Сейму Шыман Галоўня абвясціў, што ўсё будзе выконвацца ў адпаведнасці з законам і Канстытуцыяй:

-Мы будзем прытрымлівацца закона ў гэтым парламенце, нават цаною большага часу. А гэты час патрэбны, колькі можна было б зрабіць за гэты час, напрыклад, прымаць урадавы закон аб абніжэнне цэн на электраэнергію. Але трэба яшчэ пачакаць.

У адпаведнасці з палажэннямі канстытуцыі прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі падаў у адстаўку свой урад на першым пасяджэнні новаабранага Сейма. У той жа дзень – 13 лістапада – прэзідэнт Анджэй Дуда даручыў Матэвушу Маравецкаму місію стварэння новага кабінета міністраў.

Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што ў рамках даручанай яму місіі па фармаванні новага ўраду ён будуе «Дэкалог польскіх справаў». Для яго гэта вялікі абавязак, бо на мінулых выбарах галасы былі значна больш разрозненыя:

-Выбарцы выбралі: мы хочам завершыць польска-польскую вайну, хочам па-над партыйны ўрад, а можа і пазапартыйны, урад раўнавагі. Паколькі палякі прагаласавалі на розныя партыі, то мы ўзялі найбольш важныя элементы іх праграм і будуем з іх дэкалог польскіх справаў.

Калі ўрад Матэвуша Маравецкага не набярэ абсалютнай большасці, то Сейм абярэ новага прэмʼер-міністра. Кандыдат ад парламенцкай большасці на пасаду кіраўніка ўраду – Дональд Туск.

ав