Беларуская Служба

Прайшла сустрэча прэзідэнта Анджэя Дуды са спікерам Сейму Шыманам Галоўням

17.11.2023 15:05
Маршалак звярнуўся з просьбай аб сустрэчы і паведаміў пра гэта ў першыя дні паседжання сейма новага склікання.
Шыман ГалоўняPAP/Radek Pietruszka

Галоўнай тэмай, якую абмяркоўвалі палітыкі, была цяперашняя палітычная сітуацыя ў краіне, у тым ліку пытанне фармавання новага ўраду, а таксама геапалітычныя пытанні. Шыман Галоўня на прэсавай канферэнцыі патлумачыў, што гаворка ідзе пра праект закону аб дзейнасці органаў дзяржаўнай улады ў выпадку знешняй пагрозы бяспецы дзяржавы:

-Гэта прапанова, аб якой ужо некаторы час гаварылася ў канцылярыі прэзідэнта. Там будуць новыя элементы сістэмы кіравання адказнасцю ў сітуацыі пагрозы Польшчы, спадзяюся гэтага ніколі не будзе.

Перададзены прэзідэнтам дакумент рэфармуе сістэму камандавання польскай арміі.
Прэзідэнт выказаў надзею на эфектыўную адпрацоўку стратэгічна важнага для бяспекі дзяржавы закона і запрасіў усе клубы працаваць над яго канчатковай формай, падкрэслілі ў канцылярыі прэзідэнта.

ав

Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі абяцае прадставіць склад новага ўраду праз 7-8 дзён

17.11.2023 12:55
Спікер Сейму Шыман Галоўня абвясціў, што ўсё будзе выконвацца ў адпаведнасці з законам і Канстытуцыяй.