Суд не задаволіў хадайніцтва аб меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ў дачыненні да мужчыны, які застрэліў жаўнера 12-й механізаванай брыгады на тактычным палігоне ў Шчэціне. Здарэнне адбылося ў сераду позна вечарам.
У пятніцу па гэтай справе былі прад'яўленыя абвінавачанні двум мужчынам.
«Сабраныя доказы дазволілі прадʼявіць аднаму з іх абвінавачанне ў ненаўмысным забойстве, неаказанні дапамогі, а таксама ў злачынстве, якое заключаецца ў стварэнні непасрэднай небяспекі гібелі іншых людзей і браканьерстве», – паведаміў прэс-сакратар раённай пракуратуры ў Шчэціне Пётр Вячаркевіч.
Другога мужчыну абвінавацілі ў неаказанні дапамогі і браканьерстве. Да яго прымяняуцца мера падпіскі аб нявыездзе і міліцэйскі нагляд.
Паводле папярэдніх звестак, затрыманыя зʼяўляюцца супрацоўнікамі прадпрыемства, якое займаецца адловам дзікоў у гарадскіх раёнах.
яс