У Варшаве 25 лістапада адбудзецца польская прэм'ера дакументальнага фільма пра Беларусь «This Kind Of Hope». Яго галоўны герой – лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.
Рэжысёр фільма – Павел Січак. Паведамляецца, што пасля паказу адбудзецца сустрэча з рэжысёрам, а таксама галоўным героем фільма – Андрэем Саннікавым.
Паказ адбудзецца 25 лістапада а 16:30 у варшаўскім кінатэатры «Ілюзіён» па адрасе ul. Ludwika Narbutta 50A.
У польскай версіі фільм называецца «Ten rodzaj nadziei». Кошт квітка – 10 злотых.
Хартыя'97
нг