Беларуская Служба

Амаль 30 тысяч кніг польскіх аўтараў паступяць у бібліятэкі Украіны

23.11.2023 12:44
Кнігі будуць распаўсюджаны ў 1420 бібліятэк, у тым ліку: у Кіеве, Львове і Херсоне.
.
.Photo: moritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

Амаль 30 тысяч кніг польскіх аўтараў паступяць у бібліятэкі Украіны да канца гэтага года. Гэта кампанія Інстытута кнігі «Польская палічка ва Украіне».

Украінскія чытачы атрымаюць творы Юзэфа Чапскага, Генрыка Сянкевіча, Збігнева Герберта і Рышарда Капусцінскага ў перакладзе на ўкраінскую мову. Самыя маленькія змогуць прачытаць перакладныя кнігі Юстыны Беднарэк, Януша Корчака і Дароты Тэракоўскай.

Дырэктар Інстытута кнігі Дар’юш Яворскі сказаў, што праграма з'яўляецца часткай замены савецкіх кніг, якія былі ва ўкраінскіх бібліятэках, і замены іх на пераклады твораў, напісаных на еўрапейскіх мовах. «Мы дамовіліся, што спачатку будзем выдаваць кнігі, якія ўжо выйшлі на ўкраінскім рынку, таму што так будзе прасцей», – сказаў дырэктар Інстытута кнігі.

Кнігі будуць распаўсюджаны ў 1420 бібліятэк, у тым ліку: у Кіеве, Львове і Херсоне. Кожная бібліятэка атрымае пакет з 20 кніг. Кожная кніга мае на вокладцы лагатып «Польская паліца ва Украіне».

ав

Неўзабаве выйдуць «На ростанях» Коласа і збор твораў Разанава

23.11.2023 08:01
У хуткім часе ў выдавецтве «Папуры» выйдзе дзве новыя кнігі.