Беларуская Служба

Польскі ДВП пракаментаваў самагубства беларускага палітвязня

23.11.2023 10:55
Унутранае расследаванне варшаўскага СІЗА не выявіла парушэнняў. 
Кірыл Кетуркаскрыншот з перадачы «Мы вернемся»

Унутранае расследаванне варшаўскага СІЗА не выявіла парушэнняў у працы супрацоўнікаў датычна самагубства былога беларускага палітвязня Кірыла Кетурка. Староннія асобы таксама не паўплывалі на рашэнне аб суіцыдзе. Пра гэта польская турэмная служба адказала на запыт Hrodna.life.

«Рэанімацыйныя мерапрыемствы, праведзеныя супрацоўнікамі, а затым брыгадай хуткай дапамогі, выніку не далі. У адпаведнасці з дзеючымі правіламі, паліцыя і пракуратура правялі расследаванні. Мерапрыемствы, праведзеныя пенітэнцыярнай службай, не выявілі парушэнняў у выкананні службовых задач супрацоўнікамі, трэція асобы не спрыялі ўзнікненню інцыдэнту», – адказаў адным абзацам на запыт Hrodna.life Барташ Мушыньскі, прэс-сакратар дырэктара Акруговай турэмнай службы ў Варшаве.

Кірыл Кетурка – 19-гадовы былы палітвязень з Гродна. Хлопца затрымалі па адміністрацыйнай справе за ўдзел у мітынгу ў 2020 годзе ў 16 гадоў. Калі ён стаў паўналетнім, прыйшлі з крыміналкай. Ён з’ехаў з Беларусі, калі яму вырашылі ўзмацніць рэжым утрымання на «хатняй хіміі».

Хлопец жыў у Варшаве і трапіў у Цэнтр утрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы. Туды яго змясцілі 11 кастрычніка за махлярства. Знаёмыя хлопца назвалі яго «пешкай» у гэтай справе. Гродзенцу пагражала ад 6 месяцаў да 8 гадоў пазбаўлення волі. У СІЗА раніцай 20 кастрычніка яго знайшлі павешаным.

Варшаўская пракуратура ўзбудзіла па факце смерці Кірыла справу па арт. 151 КК Польшчы – «Давядзенне да самагубства». Праўладныя каналы выкарысталі яго ў сваёй прапагандзе.

ав/Hrodna.life

У следчым ізалятары Варшавы знайшлі павешаным былога палітвязня з Беларусі

13.11.2023 13:00
Па інфармацыі MOST, Кірылу затрымалі ў Варшаве 10 кастрычніка за махлярства ў інтэрнэце.