Беларуская Служба

Апазіцыйная «Грамадзянская платформа» запэўнівае, што не плануе ліквідаваць плоту на мяжы з Беларуссю

27.11.2023 14:02
Мы ўшчыльнім мяжу, каб гэты бар'ер быў эфектыўны, заявіў генсакратар партыі Марцін Кярвіньскі.
Польскія памежнікі на ахове мяжы з Беларуссюфота: twitter.com/Straz_Graniczna

Мы ўшчыльнім мяжу, каб плот быў эфектыўным, заявіў генеральны сакратар апазіцыйнай партыі «Грамадзянская платформа» дэпутат Марцін Кярвіньскі(Marcin Kierwiński). Такім чынам ён адказваў на пытанне, ці ўрад Дональда Туска плануе ліквідаваць сцяну на польска-беларускай мяжы.

Паводле палітыка, сцяны ніхто не плануе разбураць. «Не. Мы ўшчыльнім мяжу, каб гэты плот працаваў», – заявіў Марцін Кярвіньскі.

Паводле звестак Памежнай службы, з пачатку года на польска-беларускай мяжы адбыліся больш за 25,5 тысяч спробаў ейнага незаконна перасячэння. У сакавіку і красавіку іх было, прыкладна, па 2,5 тысячы, у траўні – каля 3 тысяч, у чэрвені – амаль 3 тысячы, у ліпені – 4 тысячы, у жніўні амаль 2,8 тысячы, у верасні – менш за 1,1 тысячы, у кастрычніку – 2 тысячы. З пачатку лістапада такіх спроб было больш за 1,3 тысячы.

Нагадваем, на мяжы з Беларуссю, якой працягласць складае 186 кіламетраў, у 2022 годзе быў пабудаваны сталёвы плот, вышынёй у 5,5 метра. Абсталяваны сістэмай камераў і датчыкаў плот, зʼяўляецца асноўным элементам абароны мяжы ад нелегальнай міграцыі.

Нядаўна Памежная служба выбрала падрадчыка для стварэння такіх жа электронных сістэм таксама на рацэ Буг, уздоўж мяжы з Беларуссю ў Люблінскім ваяводстве.

PAP/аз