Беларуская Служба

CBOS: 74 працэнты палякаў лічаць, што вайна ва Украіне пагражае бяспецы Польшчы

27.11.2023 19:00
Палова апытаных заяўляе, што трэба працягваць барацьбу і не ісці на ніякія саступкі ў дачыненні да Расіі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: No-longer-her/pixabay.com/CC0 Public Domain

74 працэнты палякаў лічаць, што вайна ва Украіне пагражае бяспецы Польшчы – гэта на 7 працэнтных пунктаў больш, чым у кастрычніку. Супрацьлеглага меркавання прытрымліваюцца 19 працэнтаў апытаных, у рамках даследавання CBOS.

«Працэнт палякаў, якія лічаць, што вайна ва Украіне пагражае бяспецы Польшчы, вырас даволі значна (з 67 працэнтаў у кастрычніку да 74 працэнтаў лістападзе), парушаючы тэндэнцыю да зніжэння, якая назіралася ў апошнія месяцы», – адзначае CBOS.

Пра пагрозу бяспецы краіны часцей кажуць жанчыны, пажылыя рэспандэнты, практыкуючыя вернікі і прыхільнікі правых сілаў.

З 57 працэнтаў у кастрычніку да 62 працэнтаў у лістападзе вырас працэнт палякаў, якія падтрымліваюць прыём уцекачоў з Украіны.

Паводле даследавання, 32 працэнты палякаў галоўнай мэтай лічаць спыненне вайны і аднаўленне міру, нават калі Украіне давядзецца адмовіцца ад часткі сваёй тэрыторыі або ад часткі незалежнасці. Палова апытаных (50 працэнтаў) заяўляе, што трэба працягваць барацьбу і не ісці на ніякія саступкі ў дачыненні да Расіі.

PAP/аз