На двух памежных пераходах з Украінай – у Ніжанковічах і Зосіне – перавозчыкі пакуль не будуць аб'яўляць пратэстаў. Як кажуць, гэта жэст добрай волі, у тым ліку і ў адносінах да ўкраінцаў. Рашэнне было прынята падчас перамоваў паміж бастуючымі перавозчыкамі і міністрам інфраструктуры Альвінам Гаядур.
Польскія транспартнікі патрабуюць вяртання ліцэнзіяў украінскім транспартным кампаніям.
«Гэтыя аўтамабілі спусташаюць наш рынак, забіраюць нашы грузы, ажыццяўляюць перавозкі ўнутры нашай краіны і на шляху Польшча-Еўрасаюз-Польшча», – сказаў старшыня Камітэту абароны перавозчыкаў і працадаўцаў транспарту Вальдэмар Яшчур.
Міністр інфраструктуры Эльвін Гаядур заявіў, што кантроль транспартных сродкаў на памежных пераходах з Украінай будзе ўзмоцнены.
Перавозчыкі з Кіева спадзяюцца на ліквідацыю чэргаў для пустых машын з нумарамі Еўрасаюза, каб не чакаць адпраўлення па некалькі дзён. Яны таксама патрабуюць забароны на рэгістрацыю транспартных кампаній з усходнім капіталам, створаных пасля пачатку вайны ва Украіне, і іх праверкі.
Пратэсты на мяжы з Украінай працягваецца чацвёрты тыдзень. Перавозчыкі блакуюць памежныя пераходы ў Люблінскім ваяводстве – у Дарагуску і Грэбенным, а таксама ў Падкарпацкім ваяводстве – у Корчаве і Мэдыцы. У Медыцы іх падтрымліваюць аграрыі. Па абодва бакі мяжы ўтварыліся шматкіламетровыя чэргі, мытнае афармленне займае некалькі дзён.
Ва Украіну перавозчыкі прапускаюць па тры камерцыйныя фуры за гадзіну. Зараз пустыя фуры чакаюць адʼезду па 10-12 дзён.
Польскі ўрад запэўнівае, што некалькі тыдняў ствараў кааліцыю краінаў, для якіх гэтае пытанне важнае. Саюзнікамі могуць быць славакі і венгры, якія таксама пратэстуюць. Кіраўнікі транспартных арганізацый пяці краін – Польшчы, Венгрыі, Чэхіі, Славакіі і Літвы – выступілі з заявай на адрас уладаў ЕС і міністраў транспарту гэтых краін адносна іх сітуацыі.
яс