Беларуская Служба

Польшча адмаўляецца ад удзелу ў заўтрашнім саміце АДКБ у Паўночнай Македоніі з-за прысутнасці Лаўрова

29.11.2023 18:35
Саміт АБСЕ пройдзе ў Паўночнай Македоніі. 
Szymon Szynkowski vel Sęk
Szymon Szynkowski vel SękPAP/Radek Pietruszka

Міністр замежных спраў Польшчы Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк заявіў, што не будзе прадстаўляць Польшчу на заўтрашнім саміце Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе ў сувязі з анансаванай прысутнасцю кіраўніка расійскай дыпламатыі Сяргея Лаўрова. Як падкрэсліў міністр, краіны Балтыі займаюць падобную пазіцыю ў гэтым пытанні.

«Для нас непрымальны той факт, што міністр замежных справаў Расіі возьме ўдзел у пасяджэнні арганізацыі, якая павінна будаваць мір і бяспеку ў Еўропе. Такім чынам, МЗС Польшчы не будзе ў ім удзельнічаць», – падкрэсліў міністр замежных спраў РП.

Саміт АБСЕ пройдзе ў Паўночнай Македоніі. Папярэдні саміт адбыўся летась у Лодзі. Тады польскія ўлады не запрасілі на сустрэчу Сяргея Лаўрова.

яс