За прагаласавалі 268 дэпутатаў, супраць – 118, устрымаліся – 50.
Акт падтрымалі дэпутаты ад клубаў KO, Lewica, Polski 2050 і PSL, 23 дэпутаты PiS, у тым ліку прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі, і 2 дэпутаты Kukizʼ15. Супраць выказаліся 108 дэпутатаў ПіС і клуб Канфедэрацыі.
Сярод дэпутатаў, якія ўстрымаліся ад галасавання, былі 49 дэпутатаў ПіС, у тым ліку старшыня партыі Яраслаў Качыньскі.
Прапановы, унесеныя дэпутатамі «Права і справядлівасці», былі адхіленыя ў выніку галасавання.
Акт, перададзены ў Сейм як законапраект ад грамадзян, прадугледжвае, што з дзяржаўнага бюджэту штогод будзе выдзяляцца не менш за 500 мільёнаў злотых на фінансаванне экстракарпаральнага апладнення. Пад ім падпісаліся паўмільёна чалавек.
Цяпер законапраект будзе накіраваны ў Сенат.
яс