Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы Дуда падчас саміту ААН заклікаў міжнародную супольнасць супрацьстаяць несправядлівым палітычным судовым працэсам у Беларусі

12.12.2023 15:52
Падчас саміту з нагоды 75-й гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека прэзідэнт Польшчы распавёў пра сітуацыю ў Беларусі.
Прэзідэнт Польшчы Дуда падчас саміту ААН заклікаў міжнародную супольнасць супрацьстаяць несправядлівым палітычным судовым працэсам у БеларусіФота: PAP/Leszek Szymański

– Паводле апошніх дадзеных, сёння там каля 5 тысяч палітвязняў. Сярод палітычных зняволеных – паляк па паходжанні, грамадзянін Беларусі, журналіст, асуджаны на 8 гадоў зняволення, Анджэй Пачобут. У канцы лістапада ў Беларусі былі затрыманыя два польскія святары: Генрых Акалатовіч і Вячаслаў Пялінак, – заявіў Дуда.

Ксёндз Вячаслаў Пялінак быў першым асабістым сакратаром апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці.

Дуда адзначыў, што Польшча выкарыстоўвае ўсе дыпламатычныя сродкі для вызвалення польскіх грамадзян, якія ўтрымліваюцца ў Беларусі.

«На жаль, яны абсалютна неэфектыўныя. Гэтыя асобы, як і многія іншыя, былі асуджаныя на падставе ілжывых паказанняў, падчас інсцэніраваных судоў, вынікі якіх вядомыя яшчэ да іх пачатку, сказаў ён.

«Міжнародная супольнасць павінна рашуча супрацьстаяць гэтаму і асудзіць такія ганебныя дзеянні», – падкрэсліў Дуда.

«Неверагодна, што гэта адбываецца так блізка ад мяжы НАТА і ЕС, што камеры катаванняў усё яшчэ існуюць у 21 стагоддзі ў краіне, якая знаходзіцца непасрэдна за нашымі межамі, і няма ніякага кантакту з людзьмі, якія сядзяць у турмах, як гэта ёсць у справе Анджэя Пачобута. Нават самыя блізкія сваякі доўгі час не могуць звязацца з ім, і на дадзены момант мы дакладна не ведаем, які яго лёс. Некалькі месяцаў не было сувязі, і сёння мы не ведаем, жывы ён ці мёртвы. Спадзяёмся, спадзяемся, што ён будзе вызвалены», – падкрэсліў прэзідэнт Польшчы.

PAP/вх

Святару з Валожына прад'явілі абвінавачванне

07.12.2023 17:45
Ксяндза Генрыха Акалатовіча затрымалі 16 лістапада.