Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда заклікаў прэм'ера паспрыяць вызваленню з турмы палітыкаў ПіС

15.01.2024 17:30
Паводле прэзідэнта, Марыюш Каміньскі і Мацей Вонсік па-ранейшаму выконваюць дзяржаўныя функцыі.
Прэзідэнт Анджэй ДудаPAP/Paweł Supernak

Падчас сённяшняй размовы прэзідэнт Анджэй Дуда заклікаў прэм’ера Дональда Туска прыняць меры па вызваленні з турмы былога кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюша Каміньскага і яго намесніка Мацея Вонсіка.

Нагадваем, на мінулым тыдні прэзідэнт пачаў паўторную працэдуру памілавання палітыкаў ад «Права і справядлівасці» і накіраваў адпаведную заяву генпракурору Адаму Боднару.

Паводле Анджэя Дуды, абодва палітыкі па-ранейшаму выконваюць дзяржаўныя функцыі:

- Я звярнуўся да прэм’ера, каб падчас ажыццяўлення працэдуры памілавання палітыкі былі вызваленыя з турмы і маглі вярнуцца дадому. Гэта справа асноўнага і гуманітарнага характару, а таксама пытанне прыстойнасці і ладу.

У снежні палітыкаў  ад «Права і справядлівасці» асудзілі на два гады зняволення за перавышэнне службовых паўнамоцтваў падчас кіравання Цэнтральным антыкарыпцыйным б’юро ў 2007 годзе.

Мацей Вонсік і Марыюш Каміньскі паставілі пад сумнеў прысуд, спаслаўшыся на тое, што ў 2015 годзе па гэтай справе іх памілаваў прэзідэнт.

Новы польскі ўрад, якія атрымаў уладу ў выніку парламенцкіх выбараў 15 кастрычніка пасля васьмі гадоў кіравання краінай Аб’яднанымі правымі сіламі, лічыць, што з юрыдычнага пункту гледжання, першае памілаванне палітыкаў у 2015 годзе не мела законнай сілы. Новае кіраўніцтва краіны зазначае, што памілаванне прэзідэнтам адбылося да ўступлення прысуду ў законную сілу – гэта значыць да разгляду справы судом вышэйшай інстанцыі. У сувязі з гэтым Марыюш Каміньскі і Мацей Вонсік былі затрыманыя 9 студзеня і адпраўленыя ў турму, дзе аб’явілі галадоўку ў знак пратэсту.

IAR/аз

Намеснікі новага генпракурора паскардзіліся на яго ў Еўракамісію

15.01.2024 13:30
Сёння па справе кадравых спрэчак у Генпракуратуры прэзідэнт Польшчы сустрэўся, між іншым, з прэм’ерам Дональдам Тускам.