Беларуская Служба

Генконсул Польшчы ў Львове: Падзеі на мяжы – ганьба і сорам. Выбачце, украінскія сябры!

21.02.2024 13:52
«Сапраўдны паляк ніколі б не ўдарыў у спіну сваіх суседзяў – змагароў за свабоду. Гэта сорам і ганьба. Прабач, Украіна, якая ваюе, прабач», – падкрэсліла дыпламат.
Пратэст польскіх фермераў Фота: PAP/Tomasz Waszczuk

Генеральны консул Польшчы ў Львове Эліза Дзванкевіч прызналася, што больш не можа моўчкі назіраць за ганебнымі дзеяннямі сваіх суайчыннікаў на польска-ўкраінскай мяжы.

«Я больш не магу маўчаць. Дзеля любові да сваёй краіны. Не магу рабіць выгляд, што не бачу гэтых ганебных дзеянняў Польшчы на ​​польска-ўкраінскай мяжы. Прабачце, мае дарагія ўкраінскія сябры. Тое, што адбываецца, не можа быць справа майго народа», – напісала яна ў сацсетцы.

Дыпламат нагадала падзеі Варшаўскага паўстаньня 1944 году, у прыватнасці, як савецкія войскі забаранілі пасадку самалётаў саюзьнікаў на падкантрольнай ім тэрыторыі.

«Я думала, што так ганебна маглі паводзіць сябе толькі расейцы. Бо дапамога, прызначаная паўстанцам, выпадкова скінутая з гэтых самалётаў на ўскраіне Варшавы, апынулася ў руках немцаў. Я была пераканана, што толькі расейцы могуць спакойна глядзець, як іншыя народы сыходзяць крывёю. Я ведаю, што мы, палякі, ніколі не зробім нічога падобнага», – падкрэсліў дыпламат.

Эліза Дзванкевіч дадала, што гаворка ідзе не пра патрабаванні польскіх фермераў, а пра форму пратэсту:

«Сапраўдны паляк ніколі б не ўдарыў у спіну сваіх суседзяў – змагароў за свабоду. Гэта сорам і ганьба. Прабач, Украіна, якая ваюе, прабач».

Напярэдадні прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што Варшава вядзе перамовы з сельскагаспадарчымі саюзамі аб разблакаванні праходу паміж дзвюма краінамі, падкрэсліўшы, што гэтае блакаванне мяжы не з'яўляецца рашэннем афіцыйных уладаў – гэта пазіцыя выключна фермераў.

IAR/PAP/эж

Польскі фермер пад савецкім сцягам звярнуўся да Пуціна з заклікам разабрацца з Украінай

21.02.2024 08:43
У Польшчы праходзяць масавыя акцыі пратэсту мясцовых фермераў, якія пратэстуюць супраць вольнага гандлю з Украінай, а таксама супраць еўрапейскага «Зялёнага ладу».