Пілот самалёта загінуў на месцы. Ён не спрабаваў катапультавацца, – сказаў інспектар ВПС Польшчы.
Інфармацыю аб гібелі лётчыка таксама агучыла Галоўнае камандаванне ўзброеных сілаў на платформе Х.
Здарэнне адбылося ў пятніцу каля 13-й гадзіны ў аэрапорце Гдыні Касакова.
Самалёт падчас трэніровачнага палёту ўрэзаўся ва ўзлётную пляцоўку ваеннага аэрапорта. Пілот рыхтаваўся да шоу, якое адбудзецца ў суботу ў аэрапорце з нагоды святкавання 30-годдзя брыгады марской авіяцыі Гдыні.
M-346 Bielik – невялікі вучэбна-трэніровачны самалёт. Размах яго крылаў складае 9,72 метра, даўжыня – 11,49 метра, а вышыня – 4,76 метра. Узлётная маса да 9,5 тон. Максімальная хуткасць – 1059 км/г.
IAR/вх