Беларуская Служба

Веласіпедыстка заваявала дзясяты алімпійскі медаль для Польшчы

11.08.2024 16:30
Полька заваявала тытул алімпійскай віцэ-чэмпіёнкі ў апошні дзень Алімпійскіх гульняў у Парыжы.
Дар'я Пікулік PAP/EPA/ERIK S. LESSER

Дар'я Пікулік заваявала сярэбраны медаль Алімпійскіх гульняў па веласпорце на трэку. Полька заняла другое месца ў мнагабор'і омніум. Гэта ўжо дзясяты медаль польскай зборнай у Парыжы!

Спаборніцтвы омніум складаюцца з чатырох асобных гонак. Іх балы дадаюцца да агульнай класіфікацыі.

аз

Польскія валейбалісты павінны адчуваць гонар - эксперт

11.08.2024 08:01
Срэбра на Алімпійскіх гульнях у Парыжы, гэта таксама вялікае дасягненне, лічыць спартыўны псіхолаг.