Беларуская Служба

З-за паводкі ў Польшчы закрытыя амаль пяць тысяч школ і дзіцячых садкоў

18.09.2024 16:34
Больш за ўсё - 222 адукацыйныя ўстановы зачыненыя ў Апольскім ваяводстве.
-
З-за паводкі ў Польшчы закрытыя амаль пяць тысяч школ і дзіцячых садкоўFoto: PAP/Michał Meissner

З-за паводкі на поўдні краіны закрытыя амаль пяць тысяч школ і дзіцячых садкоў, паведаміла Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы. Больш за ўсё - 222 установы, зачыненыя ў Апольскім ваяводстве. У Ніжнесілескім ваяводстве – гэта 219 школ і дзіцячых садкоў.

Паляпшаецца сітуацыя ў Сілезскім ваяводстве, дзе сёння зачыненыя два аб’екты, а ў Любускім ваяводстве - некалькі дзясяткаў.



Мясцовыя ўлады могуць прэтэндаваць на дзяржаўныя сродкі для адбудовы школьнай інфраструктуры, але, як паведаміў прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Пётр Отрэмбскі (Piotr Otrębski), пакуль рана казаць пра канкрэтную колькасць месцаў, якія патрабуюць такой падтрымкі:

- Кожная сітуацыя іншая. Кожная патрабуе індывідуальнай ацэнкі. Пакуль рана рабіць нейкія падлікі і ацэнкі стратаў, бо многія аб’екты надалей залітыя вадой.

З сённяшняга дня таксама працуе тэлефонная псіхалагічная падтрымка для вучняў, настаўнікаў і бацькоў са школ, якія пацярпелі ад паводкі. Нумары тэлефонаў і час працы размешчаны на сайце Міністэрства нацыянальнай адукацыі.

IAR/аз

Санітарная служба Польшчы аналізуе неабходнасць правядзення адмысловай вакцынацыі ў рэгіёнах, пацярпелых ад паводкі

18.09.2024 08:30
Гаворка ідзе аб прадухіленні распаўсюду такіх захворванняў, як слупняк, брушны тыф і гепатыту А сярод асобаў, якія маюць працяглы кантакт з паводкавымі водамі.