Беларуская Служба

У касцёлах і парафіях Польшчы сёння збіраюць грошы на дапамогу пацярпелым ад паводкі

22.09.2024 08:29
Сабраныя сродкі будуць перададзены пацярпелым ад стыхіі праз дабрачынную арганізацыю Caritas Polska.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneFoto: PAP/Maciej Kulczyński

Жыхары шматлікіх населеных пунктаў, якія пацярпелі ад паводак, пачалі ўжо парадкаваць тэрыторыю і дамы. Ёсць таксама такія людзі, хто страцілі свае дамы і кватэры, у тым ліку за якія выплачвалі крэдыты, некаторым няма куды вярнуцца. Цяпер жыхары наводзяць парадак на сваёй тэрыторыі, таму патрэбны шчоткі, пальчаткі, рыдлёўкі, гумовыя боты ды іншыя прылады для ўборкі.

Арганізацыя Caritas Polska ахвяравала 400 тысяч злотых на тэрміновыя патрэбы найбольш пацярпелым парафіям. Таксама былі набытыя 100 асушальнікаў і 60 электрагенератараў. Caritas вядзе агульнанацыянальны збор для ахвяр паводкі.

Кожны жыхар Польшчы можа далучыцца да дапамогі пацярпелым ад паводкі праз мясцовы Caritas. Спіс неабходных тавараў, у які ўваходзяць прадукты харчавання, сродкі для мыцця і дэзінфекцыі, можна знайсці на сайце Caritas Polska.

IAR/нг

Будзе прызначаны ўпаўнаважаны ўрада ў пытаннях адбудовы гаспадаркі пасля паводкі

20.09.2024 09:22
Пра запланаванае прызначэнне паўнамоцнага прадстаўніка прэм'ер-міністр Дональд Туск паведаміў падчас пасяджэння крызіснага штаба ва Уроцлаве.

Урад гарантуе, што ўсім ахвярам паводкі будзе дзе жыць

21.09.2024 10:33
Акрамя грошай на бягучыя выдаткі пацярпелыя змогуць разлічваць і на падтрымку ў аднаўленні жылля.

Кіраўніцтва краіны абяцае выдзеліць вялікія сумы на аднаўленне тэрыторый пасля паводкі

21.09.2024 17:38
Вялікія сродкі, як нацыянальныя, так і еўрапейскія, будуць выдзелены на аднаўленне тэрыторый пасля паводкі - запэўніў прэм'ер-міністр Дональд Туск падчас суботняй сустрэчы з ваяводамі.