Вайна ва Украіне - адна з найважнейшых тэмаў выбарчай кампаніі ў ЗША. На думку многіх экспертаў, перамога дэмакраткі Камалы Харыс або рэспубліканца Дональда Трампа можа вызначыць пытанне далейшай дапамогі краіне, якая змагаецца з расійскай агрэсіяй.
Прафесар Богдан Шклярскі(Bohdan Szklarski) з Цэнтру амерыканскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта лічыць, што, нягледзячы на паведамленні пра цесныя кантакты паміж Дональдам Трампам і Уладзімірам Пуціным, перамога кандыдата ад Рэспубліканскай партыі неабавязкова станоўчая для Расіі:
- Каб дамовіцца з Трампам, трэба ямы прадставіць карысную прапанову. Між тым, зараз Масква такой прапановы не мае, а сам мір – недастатковы для Трампа. У сваю чаргу, калі гаворка ідзе пра дэмакратаў, то яны настолькі ўнутры падзеленыя, што выкарыстоўваючы згаданы факт, лягчэй з імі дамовіцца.
Дональд Трамп падчас выбарчай кампаніі неаднаразова заяўляў, што калі б гэта ён быў прэзідэнтам, то Пуцін не адважыўся б на поўнамаштабны напад на Украіну.
Ён таксама запэўніваў, што калі пераможа на выбарах, то спыніць вайну «на працягу 24 гадзін». Аднак ён ніколі публічна не казаў, як плануе гэта ажыццявіць.
IAR/аз