Вядомы польскі баскетбаліст Марцін Гортат прадаў свае акцыі «Тэслы», якія набыў нейкі час таму для інвестыцыі. «Я, як і шмат іншых людзей, вырашыў прадаць акцыі «Тэслы» са свайго інвестыцыйнага партфеля. Лепш я страчу фінансава, чым буду падтрымліваць гэтага чалавека (Маска - рэд.)», - напісаў Гортат у сацыяльных сетках.
У апошні час з’явілася інфармацыя пра продаж акцый «Тэслы» вядомымі людзьмі ў знак пратэсту супраць дзеянняў Ілана Маска. Гэта, у прыватнасці, зрабіў амерыканскі сенатар і былы астранаўт Марк Келі.
Marcin Gortat
Ілана Маска многія крытыкуюць за скандальныя палітычныя выказванні і крокі ў перыяд выбарчай прэзідэнцкай кампаніі ў ЗША, а пасля перамогі Трампа – у заангажаванасці ў палітыку.
Са снежня цана акцый «Тэслы» ўпала на больш чым 50%, а ў грашовым эквіваленце кампанія страціла амаль 200 млрд долараў. Для прыкладу, у Германіі ў апошнія час продажы электрамабіляў «Тэсла» ўпалі на больш чым 70%.
Марцін Гортат – вядомы польскі баскетбаліст, адзіны паляк у гісторыі NBA, які гуляў у фінале лігі.
вс
галоўны здымак: аўтамабіль маркі «Тэсла»
здымак у тэксце: крыніца - Shutterstock.com/Lens Strong