20 сакавіка 2025 года споўнілася пяць гадоў з таго моманту ўвядзення ў Польшчы рэжыму эпідэміі ў сувязі з распаўсюджваннем кавіду.
«Цяпер кавід стаў сезонным захворваннем», - падкрэсліў у інтэрв'ю Польскаму радыё прафесар Адам Антчак, старшыня Нацыянальнай праграмы па барацьбе з інфекцыйнымі захворваннямі.
Прафесар Анчак адзначыў, што цяпер кавід стаў сезонным захворваннем і працякае хвалепадобна - увесну і ўвосень, але ўсё роўна можа быць небяспечным для людзей з груп рызыкі.
«Сур'ёзнымі фактарамі цяжкай формы захворвання з'яўляюцца атлусценне, дыябет, гіпертанія і ўзрост. Каранавірус і пандэмія навучылі нас, што інфекцыі - гэта тое, чаго ніколі нельга недаацэньваць», - сказаў ён.
Прафесар Антчак таксама дадаў, што пандэмія каранавіруса паказала на прыкладзе, што для процідзеяння інфекцыйным захворванням вельмі важныя гігіена і дэзінфекцыя, а таксама нашэнне масак.
За час пандэміі ў Польшчы было зафіксавана больш за 6 млн 500 тыс. інфікаванняў і больш за 120 тыс. смяротных зыходаў. Усяго па ўсім свеце памерлі амаль 7 млн чалавек, а каля 700 млн інфікаванняў былі пацверджаны тэстамі.
вс