Беларуская Служба

Сярод замежнікаў, якіх Германія вяртае Польшчы, больш за ўсё грамадзян Украіны - МУС

21.03.2025 11:37
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі абвяргае таксама ацэнкі палітычнай апазіцыі ў Польшчы адносна колькасці нелегальных мігрантаў
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneWojciech Wrzesien / Shutterstock.com

«Супрацоўніцтва з нямецкім бокам у нас добрае», - заяўляе польская Памежная варта. Гэта адказ на абвінавачанні ў тым, што нямецкія службы адпраўляюць нелегальных мігрантаў назад у Польшчу без папярэдняй згоды польскага боку.

Прэсавы сакратар Любускай памежнай варты на заходняй мяжы Польшчы лейтэнант Павал Біскупік паведаміў, што шмат інфармацыі ў гэтай справе непраўдзівая. У якасці прыкладу ён прыводзіць нібыта несанкцыянаваны выезд машын нямецкай паліцыі ў Польшчу.

— Гэта ўжо стала часткай рэчаіснасці на польска-нямецкай мяжы — нямецкая паліцэйская машына на польскім баку і машына польскай паліцыі на нямецкім баку. Мясцовыя жыхары звыкліся з гэтым, але госці з унутраных тэрыторый Польшчы могуць пра гэта не ведаць і тое, што бачаць успрымаць няправільна.

Павел Біскупік дадае, што перадача мігрантаў Нямеччынай Польшчы адбываецца паводле строга вызначаных працэдур.

— Нямецкі бок перадае іншаземцаў функцыянерам Нададраньскага атраду памежнай варты (Nadodrzański Oddział Straży Granicznej) у вызначаных месцах. Перадаваць іх у іншых месцах не дазваляецца. Праверка дакументаў высвятляе, што гэта людзі, якія раней выехалі з Польшчы ў Германію. Немцы не падкідаюць нам любых мігрантаў з унутраных тэрыторый Германіі.

Паводле лейтэнанта Біскупіка, статыстычныя дадзеныя Памежнай варты паказваюць, што працэдура вяртання найчасцей тычыцца грамадзянаў Украіны, якія легальна прыехалі ў Польшчу, але потым захацелі трапіць у Нямеччыну.

— Сярод іншаземцаў, якія атрымліваюць адмову на ўезд у Нямеччыну і іх вяртаюць на польскі бок, бальшыня з іх гэта грамадзяне Украіны. Інфармацыя, што гэта пераважна іншаземцы з Афрыкі, з'яўляецца няпраўдай. Найбольш выпадкаў адносіцца грамадзян Украіны, якія парушаюць правілы свабоднага перамяшчэння.

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі абвяргае ацэнкі палітычнай апазіцыі ў Польшчы адносна колькасці нелегальных мігрантаў, якіх немцы вяртаюць у Польшчу. МУС заяўляе, што гаворка ідзе не пра дзясяткі тысяч, а максімум тысячу чалавек. У апошнія гады штогод рэгіструецца каля 400 такіх выпадкаў.

IAR/яс