Беларуская Служба

У Турцыі падчас пратэстаў па ўсёй краіне затрымалі больш за 300 чалавек

22.03.2025 17:32
Падчас пратэстаў, якія пракаціліся ў некалькіх гарадах Турцыі ў пятніцу ўвечары, былі затрыманыя 343 чалавекі, — паведаміў міністр унутраных спраў Турцыі Алі Ерлікая.
  .
Пратэсты ў Турцыі. EPA/ERDEM SAHIN/PAP

«У акцыях пратэсту, якія адбыліся мінулай ноччу ў Стамбуле, Анкары, Ізміры, Адане, Анталіі, Чанаккале, Эскішэхіры, Конье і Эдырне, былі затрыманыя 343 падазраваных, — паведаміў міністр унутраных спраў Турцыі. — Да тых, хто імкнецца парушыць грамадскі парадак, пагражаць бяспецы і спакою нашай нацыі, імкнецца да хаосу і правакацый, не будзе талерантнасці», — папярэдзіў палітык. Ён дадаў, што турэцкія паліцыянты будуць дзяжурыць «дзень і ноч».

У пятніцу для разгона пратэстаў сілы бяспекі Турцыі прымянілі слёзатачывы газ і гумовыя кулі супраць пратэстоўцаў, якія спрабавалі прарваць паліцэйскія барыкады ў Стамбуле.

Дэманстрацыі былі арганізаваныя, нягледзячы на ​​забарону на масавыя сходы ў Стамбуле, Анкары і Ізміры — трох найбуйнейшых гарадах краіны. Па дадзеных Рэспубліканскай народнай партыі (CHP), арганізатара пратэстаў, у дэманстрацыі ў Стамбуле прынялі ўдзел 300 тысяч чалавек.

Масавыя пратэсты ў Турцыі адбыліся ў адказ на арышт у сераду мэра Стамбула і вядучага палітыка CHP Экрэма Імамоглу (Ekrem Imamoglu).

Апазіцыйнага мэра затрымалі ў сераду, за некалькі дзён да таго, як яго партыя павінна была аб'явіць яго кандыдатам на наступных прэзідэнцкіх выбарах. Іх плануецца правесці ў 2028 годзе, але не выключана і больш ранняе галасаванне.

Ён быў затрыманы тры дні таму ў сувязі з расследаваннем меркаванай карупцыі і сувязяў з тэрарызмам. З таго часу на вуліцах горада рэгулярна праходзяць масавыя акцыі пратэсту. Па выніках учорашніх акцый па ўсёй краіне былі арыштаваныя 343 чалавекі. Пратэсты прайшлі не толькі ў Стамбуле, але і ў сталіцы краіны Анкары і Ізміры. Паліцыя ўжыла гумовыя кулі і слёзатачывы газ.

Першасныя выбары (праймерыз) пройдуць у нядзелю, каб выбраць кандыдата ад Рэспубліканскай народнай партыі ў прэзідэнты на выбарах 2028 года.

У суботу Імамоглу заклікаў сваіх прыхільнікаў працягваць акцыі пратэсту.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, які перамог у другім туры выбараў 2023 года супраць кандыдата CHP, заявіў у пятніцу, што ўрад не паддасца «вулічнаму тэрору».

Турэцкія ўлады настойваюць на незалежнасці судоў і кваліфікуюць заклікі да пратэстаў як безадказнасць.

PAP/вх