Беларуская Служба

Прапанаваны Польшчай «Усходні шчыт» прызнаны адным з еўрапейскіх прыярытэтаў

21.03.2025 12:54
Пра гэта ў Бруселі пасля саміту ЕС заявіў прэм'ер-міністр Дональд Туск.
-
Прэм'ер-міністр РП Дональд ТускPAP/Wiktor Dąbkowski

Еўрапейскія лідары ​​заклікалі да хуткай рэалізацыі плана пераўзбраення ЕС, а ў адным з дакументаў «Усходні шчыт» згадваецца як ключавы праект, які ўмацоўвае абарону Супольнасці.

«Еўропа больш не можа быць безабароннай», — падсумаваў вынікі саміту ЕС прэм'ер-міністр Дональд Туск. Злучаныя Штаты прымушаюць Еўропу браць на сябе большую адказнасць за ўласную абарону. Польшча - як сказаў кіраўнік урада - гэта зразумела даўно. Справа ў тым, каб больш краін прыкладалі высілкі, падобныя да тых, што ёсць у Польшчы. «Бо чым мацнейшая і лепш узброеная Еўропа, тым больш бяспечная будзе Польшча» — дадаў ён.

Прэм’ер-міністр Дональд Туск таксама заявіў, што прызнанне «Усходняга шчыта» адным з еўрапейскіх прыярытэтаў неканчатковае рашэнне, таму польскія дыпламаты павінны змагацца да канца.

«Каб гэта не знікла з запісаў дзесьці па дарозе. Кожная краіна мае свае пункты гледжання, але не ўсе яны мяжуюць з Расіяй і Беларуссю, таму гэта яшчэ і паядынак за еўрапейскія грошы — куды мы іх укладзем, на якой мяжы, на якую дзейнасць», — сказаў кіраўнік польскага ўрада, адзначыўшы, што ў гэтым пытанні краіны спаборнічаюць адна з адной.

IAR/яс