Беларуская Служба

Новая траса ў Польшчы будзе мець двухмоўную назву

22.03.2025 14:12
Хуткасная магістраль S6, якая праходзіць уздоўж балтыйскага ўзбярэжжа, атрымала новую афіцыйную назву Trasa Kaszubska - Kaszëbskô Darga. 
  S6,     ,     Trasa Kaszubska - Kaszbsk Darga
Хуткасная магістраль S6, якая праходзіць уздоўж балтыйскага ўзбярэжжа, атрымала новую афіцыйную назву Trasa Kaszubska - Kaszëbskô Dargahttps://www.gov.pl/

19 сакавіка адзначаецца Дзень кашубскага адзінства. З гэтай даты хуткасная магістраль S6, якая праходзіць уздоўж балтыйскага ўзбярэжжа, атрымала новую афіцыйную назву Trasa Kaszubska - Kaszëbskô Darga. 

Наданне хуткаснай аўтадарозе S6, якая злучае Шчэцін і Гданьск, назвы на рэгіянальнай мове з'яўляецца, між іншым, спосабам прасоўвання і распаўсюджвання ведаў пра культуру і мову Кашубаў. Уздоўд новай шашы з’явіліся дарожныя знакі з турыстычнай інфармацыяй аб рэгіёне і дарозе на кашубскай мове.

Хуткасная шаша S6 з'яўляецца адным з асноўных шляхоў зносін у паўночнай частцы Польшчы. У цяперашні час кіроўцам даступна 220 км маршруту ўздоўж узбярэжжа Балтыйскага мора, у той час як амаль 120 км трасы S6 яшчэ будуюцца.

Ужо сёлета будуць здадзены ў эксплуатацыю ўчасткі ад Кашаліна да Слупска, а таксама аб'язная дарога горада, якая будзе пашырана да дзвюх палос у кожным кірунку. У наступным годзе будзе дазволены рух на астатняй частцы трасы ад Слупска да Божаполя Вялікага.

forsal.pl/эж