Беларуская Служба

Пракуратура: Расследаванне справы аб забойстве нованароджаных знаходзіцца на завяршальнай стадыі

21.03.2025 16:07
Целы траіх дзяцей былі знойдзены закапанымі ў падвале дома ў верасні 2023 года.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjnemaxim ibragimov/Shutterstock

Пракуратура плануе, што следства па справе аб забойстве нованароджаных у сяле Чэрнікі на Кашубах у паўночнай частцы Польшчы, завершыцца да канца красавіка.

Целы траіх дзяцей былі знойдзены закапанымі ў падвале дома ў верасні 2023 года. З таго часу пяцідзесяцічатырохгадовы Пётр Г. і яго дачка, дваццацігадовая Паўліна, знаходзяцца пад вартай. Мужчыну прад'явілі абвінавачанне ў трох забойствах, а жанчыне - у двух. Яны таксама падазраюцца ў інцэсце. Следчыя ўжо сабралі амаль усе доказы, але яны яшчэ чакаюць заключэння наконт псіхічнага здароўя падазраваных – кажа Марыюш Душыньскі з акруговай пракуратуры ў Гданьску.

— Атрымаўшы заключэнні судовых экспертаў, спадзяёмся, што адбудзецца гэта да канца гэтага месяца, пракурор прыме меры па завяршэнні следства.

Падазраваныя знаходзіліся пад псіхіятрычным назіраннем 4 тыдні. У выпадку прызнання іх на момант здзяйснення дзеянняў уяўнымі яны будуць прыцягнуты да адказнасці. У адваротным выпадку справа спыняецца і ў суд будзе пададзена хадайніцтва аб змяшчэнні Пятра і Паўліны Г. у псіхіятрычную лякарню закрытага тыпу. Да 6 чэрвеня бацька і дачка будуць знаходзіцца пад вартай.

IAR/яс