На месца выехалі паліцыя і МНС, а таксама супрацоўнік Польскага касмічнага агенцтва, — распавяла парталу PolskieRadio24.pl прадстаўніца ўпраўлення паліцыі ў Мендзыхове Юстына Рыбчыньска:
— У лесе каля вёскі Кшыжкуўка Мендзыходзскага павета ляснічы заўважыў ёмістасць, падобную да тых, што былі знойдзены раней у ваколіцах Познані і Ловына. Верагодна, аб'ект з'яўляецца часткай другой ступені ракеты Falcon 9.
На месца знаходкі таксама накіраваны спецыялізаваны хімічны выратавальны атрад і супрацоўнік Польскага касмічнага агенцтва, які пасля праверкі прыме рашэнне аб далейшым лёсе знойдзенага фрагмента.
Ракета Falcon 9 сышла з арбіты 19 лютага над заходняй Польшчай. SpaceX пасля інцыдэнту выступіла з заявай, у якой гаворыцца, што ракета бескантрольна ўвайшла ў атмасферу над Еўропай. Меркавалася, што за гэта адказвае кампанія. У аскепках Falcon 9, якія даляцелі да зямлі, няма таксічных рэчываў. Нягледзячы на гэта, кампанія не рэкамендавала нешта рабіць са знойдзенымі фрагментамі ракеты самастойна.
Раней было знойдзена пяць частак ракеты Falcon 9.
Першыя тры аскепкі ракеты былі знойдзены 19 лютага. Агулам знойдзена пяць фрагментаў касмічнай ракеты.
Познаньская пракуратура кантралюе паліцэйскае расследаванне знойдзеных у Польшчы аскепкаў ракеты Falcon 9. 21 лютага намеснік акруговага пракурора па ваенных справах палкоўнік Барташ Аконеўскі паведаміў Радыё Познань, што справа тычыцца прычынення непасрэднай небяспекі для жыцця або цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Паліцыя апытвае сведак і людзей, якія знайшлі прадметы, падобныя на элементы касмічнай ракеты.
вх