Польская Памежная служба паведамілі пра тое, што ўчора зафіксавана больш за 180 спроб нелегальнага патраплення ў Польшчу з беларускага боку мяжы.
Амаль усе спробы былі прадухіленыя. Цяпер праводзяцца мерапрыемствы па затрыманні 13 чалавек. Адзін чалавек затрыманы за пасобніцтва. Парушальнікі мяжы кідалі камяні ў бок польскіх патрулёў.
Учора ўступіла ў сілу пастанова, якая абмяжоўвае права на падачу хадайніцтва аб міжнароднай абароне на мяжы з Беларуссю на 60 дзён.
ПР/юл