Беларуская Служба

Абавязковая вайсковая служба ў Польшчы? «Гэта непазбежна»

31.03.2025 11:43
Аператыўны камандуючы ўзброенымі сіламі генерал Мацей Кліш мяркуе, што ўвядзенне абавязковай вайсковай службы ў Польшчы непазбежнае.
Plan szkoleń wojskowych dla obywateli już gotowy.
Plan szkoleń wojskowych dla obywateli już gotowy.Arkadiusz Komski/Shutterstock

Генерал Мацей Кліш заявіў, Польшча павінна імкнуцца да сямі мільёнаў рэзервістаў. Ён дадаў, што адзіны спосаб забяспечыць такое шырокае навучанне грамадства — увесці абавязковае навучанне, то бок службу.

Генерал спаслаўся на досвед Фінляндыі. У гэтай краіне пражывае каля 5,5 мільёна чалавек, сярод якіх «амаль мільён рэзервістаў», што складае амаль 20% насельніцтва. У Польшчы, па словах генерала, таксама павінна быць 7 мільёнаў рэзервістаў. Ён дадаў, што адзіным спосабам для такога шырокага навучання грамадства з'яўляецца ўвядзенне абавязковага навучання. Аднак ён прызнаў, што цяпер гэта не тэма, якая адкрыта абмяркоўваецца.

«За тры дні салдата не зробім»

Генерал Кліш, якога спыталі, як доўга павінны працягвацца вайсковыя трэніроўкі, адказаў, што «за тры дні салдата не зробім»:

— Пра салдата мы ў першую чаргу гаворым як пра таго, хто прыняў вайсковую прысягу. За тры дні гэта немагчыма.

На думку вайскоўца, базавая падрыхтоўка павінна доўжыцца 40 дзён, але сёння краіна не можам сабе гэтага дазволіць.

У пачатку сакавіка прэм'ер-міністр Дональд Туск, прадстаўляючы ў Сейме інфармацыю аб міжнароднай сітуацыі і бяспецы, сказаў, між іншым, аб «неабходнасці мець у Польшчы паўмільённую армію разам з рэзервістамі». Тады ён таксама анансаваў увядзенне ўсеагульнага вайсковага навучання.

У рамках праграмы плануецца павялічыць да 100 тысяч чалавек да 2027 года колькасць тых, хто праходзіць базавую падрыхтоўку (цяпер гэта каля 40 тысяч чалавек у год), а таксама папулярызаваць розныя віды навучальных мілітарных праграм.

Паводле dziennik.pl/вх