Беларуская Служба

ЗША плануюць развіваць мілітарнае супрацоўніцтва з Польшчай

02.10.2019 14:02
Пра гэта падчас адкрыцця Warsaw Security Forum запэўнівала амбасадар ЗША ў Польшчы.
Сцяг ЗШАoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

ЗША плануюць развіваць супрацоўніцтва з Польшчай у галіне бяспекі, запэўніла амерыканскі пасол Джарджэта Масбахер падчас Варшаўскага форуму бяспекі, які стартаваў у Варшаве.

Warsaw Security Forum – гэта, арганізаваная Фондам Казіміра Пуласкага, штогадовая сустрэча палітыкаў і экспертаў, прысвечаная пытанням бяспекі.

Джарджэта Масбахер пераконвала, што бяспека – гэта адна з найважнейшых задач усіх лідараў у свеце. Яна нагадала, што ЗША і Польшча ўжо даўжэйшы час супрацоўнічаюць з мэтай забеспячэння бяспекі ў Цэнтральнай Еўропе. Гаворка ідзе, як пра амерыканскія войскі, накіраваныя ў Польшчу для ўзмацнення ўсходняга флангу НАТА, так і сілы, накіраваны сюды на аснове двухбаковых пагадненняў паміж Вашынгтонам і Варшавай.

- У чэрвені прэзідэнты Дуда і Трамп падпісалі дэкларацыю аб ваенным супрацоўніцтве і павелічэнні колькасці амерыканскіх жаўнераў у Польшчы прыблізна на тысячу чалавек. У цяперашні час мы маем 4,5 тысячы жаўнераў у Польшчы, а на падставе дамовы іх колькасць павялічыцца да 5,5 тысячы. Яны будуць знаходзіцца ў Польшчы на ратацыйнай аснове. На мінулым тыдні абодва прэзідэнты падпісалі дэкларацыю, датычную месцаў, дзе будуць дыслакавацца дадатковыя жаўнеры.

Амерыканская амбасадар пераконвала, што яе краіна гатова і далей развіваць супрацоўніцтва з Польшчай у сферы бяспекі. Гэта павінна прычыніцца да ўзмацнення бяспекі, як Польшчы, так і ўсяго рэгіёну.

аз