Беларуская Служба

«Права і справядлівасць» рыхтуецца да барацьбы за Сенат

16.10.2019 11:56
Крыніцы у палітрадзе сцвярджаюць, што «ПіС» не скліча новы парламент, пакуль не перавабіць двух сенатараў з апазіцыі ў свае шэрагі. 
Пераможны Яраслаў Качыньскі PAP/Rafał Guz

Ужо распачынаюцца размовы аб утварэнні новага ўраду, але больш важным застаецца нявырашанае пытанне дамінацыі ў вышэйшай палаце польскага парламенту, у Сенаце, піша Dziennik Gazeta Prawna.

Нягледзячы на тое, што апаненты «Права і справядлівасці» здабылі ў Сенаце крохкую большасць, людзі старшыні Качыньскага разлічваюць апанаваць Сенат. 48 мандатаў у Сенаце атрымала апазіцыі і яшчэ тры незалежныя кандыдаты, якія ёй сімпатызуюць, адпаведна кіроўная «Права і справядлівасць» не мае большасці ў Сенаце – толькі 49 мандатаў. Кіраўніцтва «ПіС» ужо актыўна распрацоўвае розныя варыянты прыцягнення на свой бок двух апазіцыйных сенатаў.

Крыніцы выдання Dziennik Gazeta Prawna у палітрадзе кіроўнай партыі сцвярджаюць, што «ПіС» не скліча новы парламент пакуль не перавабіць двух сенатараў з апазіцыі ў свае шэрагі. Аднак немагчыма гэта адкладваць да бясконцасці. Паводле заканадаўства Польшчы, новы парламент мае быць скліканы не пазней чым праз месяц пасля выбараў, то-бок да 12 лістапада. Пра расклад сілаў у новым скліканні Сенату Польшчы пісаў Dziennik Gazeta Prawna.

эж