Банк абвясціў, што ў першым квартале гэтага года ён атрымаў чысты прыбытак у памеры 246 мільёнаў злотых (у першым квартале мінулага года гэта былі 187 мільёнаў).
Старшыня Pekao SA Лешак Скіба заявіў, што паляпшэнне эканамічнай сітуацыі паўплывала на сітуацыю банка ў першыя месяцы года:
-Назіранне эканамічнага ўздыму азначае, у прыватнасці, павелічэнне продажаў спажывецкіх і інвестыцыйных прадуктаў.
Лешак Скіба дадаў, што дасягненне выніку, лепшага больш чым на 30%, чым годам раней, магчыма таксама дзякуючы належнаму кантролю за выдаткамі.
Галоўны эканаміст Pekao SA Эрнэст Пытлярчык нагадаў, што банк падтрымлівае прагноз эканамічнага росту на гэты год на ўзроўні 4,5%.
ав