Беларуская Служба

Павел Коваль: Нелегалы на ўсходняй мяжы ЕС – гэта інструмент палітыкі Беларусі і Расіі

20.08.2021 10:21
Паводле палітыка, хутчэй за ўсё, асобы, якія цяпер спрабуюць перасекчы мяжу з Беларуссю, гэта не бежанцы з Афганістана.
     .
Павел Коваль ад апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі».Foto: Foto: Polskie Radio

Мігранты, якія спрабуюць перасекчы ўсходнюю мяжу Еўрапейскага Саюза – гэта інструмент палітыкі Расіі і Беларусі, лічыць Павел Коваль(Paweł Kowal) з апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі».

З пачатку жніўня былі зафіксаваныя больш за 2000 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Паводле Коваля, хутчэй за ўсё, асобы, якія цяпер спрабуюць перасекчы мяжу з Беларуссю, гэта не бежанцы з Афганістана:

-Тыя асобы, якія зараз застаюцца на польска-беларускай мяжы, хутчэй за ўсё, не паходзяць з Афганістана. Можа, частка з іх – так. Трэба гэта дакладна праверыць. Аднак нават, гэта сапраўды бежанцы, то яны таксама з’яўляюцца інструментам палітыкі Беларусі і Расіі.

Павел Коваль адзначыў, што польскі ўрад павінен прыняць меры на міжнароднай арэне для забеспячэння бяспекі межаў:

- Урад павінен ужо размаўляць на еўрапейскім узроўні на тэму забеспячэння польскай мяжы, паколькі гэта мяжа Еўрасаюза. Добра, што зараз сітуацыя пад кантролем. Аднак трэба думаць пра тое, што можа адбыцца, у тым ліку, у сувязі з сітуацыяй у Афганістане.

Сёння аб сітуацыі на мяжы ЕС з Беларуссю з прадстаўнікамі літоўскіх уладаў будзе размаўляць кіраўнік прэзідэнцкага Бюро міжнароднай палітыкі Якуб Кумах.

IAR/аз

Віцэ-прэм’ер: Польшча сур’ёзна ставіцца да міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю

18.08.2021 13:26
Некалькі дзясяткаў нелегальных мігрантаў застаюцца ў памежнай зоне паміж Польшчай і Беларуссю.

Польскае Войска дапаможа памежнікам ахоўваць мяжу з Беларуссю

18.08.2021 16:32
На Падляшша былі накіраваныя дадатковыя памежнікі і тысяча жаўнераў.

Правакацыя Лукашэнкі – гэта рэальная трагедыя бежанцаў

19.08.2021 10:10
«Польшча павінна хутка прыдумаць разумны план дапамогі, паколькі сёння гэта 50 чалавек, а заўтра іх можа быць 1500».

Віцэ-кіраўнік польскага МУС: Мы не пагаджаемся на незаконную міграцыю праз польскія межы

19.08.2021 11:02
Палітык лічыць, што апошнюю сітуацыю на польска-беларускай мяжы цяжка ўспрымаць інакш, як задуманыя дзеянні беларускіх службаў.

Ускладняецца сітуацыя на польска-беларускай мяжы

19.08.2021 14:57
Большасць нелегалаў, затрыманых на мяжы Еўрапейскага Саюза з Беларуссю – гэта грамадзе Ірака, Сірыі і Афганістана.