З сённяшняга дня даступны спецыяльны вэб-сайт Польскага радыё, прысвечаны творчасці і жыццю паэта Цыпрыяна Каміля Норвіда. Сайт norwid.polskieradio.pl быў створаны з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння паэта, які прыпадае сёння.
Ізабэла Мазурэк з аддзела спецыяльных службаў і Архіва Польскага радыё кажа, што архіўныя матэрыялы – важны элемент праекта.
-Мы даем слова людзям, якія доўгія гады былі гасцямі Польскага радыё – эксперты, літаратуразнаўцы, літаратурныя крытыкі, даследчыкі творчасці паэта. Мы паказваем жыццё і творчасць Цыпрыяна Каміля Норвіда, які па сённяшні дзень натхняе, але і выклікае спрэчкі.
У рамках праекту ўзнікла таксама Радыё Норвід – інтэрнэт-канал, дзе можна праслухаць амаль дзвесце вершаў Цыпрыяна Каміла Норвіда, выкананых Чэславам Немэнам, Міраславам Чыжыкевічам, Вандай Варскай, Станіславам Сойкам і Наталляй Сікорай.
На сайце norwid.polskieradio.pl таксама публікуюцца відэазапісы вершаў паэта ў майстэрскіх інтэрпрэтацыях выдатных актораў.
ав