Беларуская Служба

Польская пракуратура распачала расследаванне па факце злачынства агрэсіўнай вайны

01.03.2022 17:33
Польскі бок будзе дакументаваць злачынствы, здзейсненыя Расіяй ва Украіне.
Міністр юстыцыі і генеральны пракурор Польшчы Збігнеў Зёбра PAP/Paweł Supernak

Міністр юстыцыі і генеральны пракурор Польшчы Збігнеў Зёбра паведаміў, што польская пракуратура распачала расследаванне злачынства ў ходзе агрэсіўнай вайны супраць Украіны. Такое рашэнне было прынята пасля кансультацый з генеральным пракурорам Украіны Ірынай Венедыктовай.

Міністр Збігнеў Зёбра падкрэсліў, што ў рамках расследавання польскі бок будзе дакументаваць падзеі, якія стануць падставай для прыцягнення да адказнасці вінаватых у злачынствах супраць украінскага насельніцтва.
Ён дадаў, што згаданыя дзеянні з'яўляюцца рэалізацыяй маральнага і юрыдычнага абавязацельства супраць «злачынства, здзейсненага Расіяй супраць незалежнай украінскай дзяржавы».

«На нас, палякаў у такія цяжкія часы – як сведчыць гісторыя – можна спадзявацца», – сказаў міністр Збігнеў Зёбра. Польская пракуратура накіруе па гэтай справе хадайніцтва ў Міжнародны крымінальны суд. Дзейнасць будзе ўзгоднена з літоўскай пракуратурай, якая таксама прыме меры па дакументаванні незаконнай дзейнасці Расіі ва Украіне.

IAR /аз

Міністр замежных спраў Украіны: Мы дакументуем усе злачынствы Пуціна

01.03.2022 17:02
Паветраная трывога была абвешчаная, у Кіеве, а таксама ў Ровенскай, Цярнопальскай, Валынскай і Хмяльніцкай абласцях.