Беларуская Служба

54 тысячы дзяцей уцекачоў з Украіны прынялі ўжо школы ў Польшчы

16.03.2022 15:01
Паводле Міністэрства нацыянальнай адукацыі і навукі, гэта толькі 10 працэнтаў усіх дзяцей уцекачоў.
    a 54    .
У польскіх школах зараз вучaцца 54 тысячы дзяцей з Украіны.PAP/Wojtek Jargiło

У польскіх школах зараз вучaцца 54 тысячы дзяцей з Украіны, паведамляе Міністэрства нацыянальнай адукацыі і навукі. Паводле ацэнак міністэрства, гэта каля 10 працэнтаў усіх дзяцей-уцекачоў, якія прыехалі ў Польшчу з пачатку вайны ва Украіне.

Міністр Пшэмыслаў Чарнэк(Przemysław Czarnek) заявіў, што яго ведамства рыхтуе больш месцаў для вучняў з Украіны, клапоцячыся, каб не парушаць нармальнага функцыянавання польскіх школаў:

- Мы арганізоўваем адукацыйныя заняткі для ўкраінскіх дзяцей на найвышэйшым узроўні, які мы ў стане ім запэўніць. Пры гэтым мы імкнемся да таго, каб мінімальна ўмешвацца ў працу школаў, паколькі гэта трэба рабіць на карысць украінскіх і польскіх дзяцей. І гэта можна зрабіць.

Міністр Чарнэк таксама адзначыў, што частка вучняў з Украіны ў Польшчы будзе працягваць дыстанцыйнае навучанне ва ўкраінскіх школах. Яны будуць падключацца да сваіх класаў праз інтэрнэт.

IAR/аз

Студэнты і вучні з Украіны змогуць працягвaць адукацыю ў Польшчы

01.03.2022 16:01
Інфармацыю аб правілах прыёму ў школы і ВНУ можна знайсці на сайце Міністэрства адукацыі і навукі на ўкраінскай мове.

Мінадукацыі Польшчы: Вучні і студэнты з Украіны змогуць працягваць адукацыю ў Польшчы

02.03.2022 12:45
Адначасова польскае ведамства прыпыняе кантакты з расійскімі навукоўцамі, універсітэтамі і даследчымі цэнтрамі.

Польскія настаўнікі вывучаюць украінскую мову

11.03.2022 14:01
Увечары пачынаецца бясплатны віртуальны курс украінскай мовы для настаўнікаў.