Беларуская Служба

У Польшчу прыбылі ўжо 2 мільёны 700 тысяч уцекачоў з Украіны

13.04.2022 11:27
Учора польскія памежныя кантралёры аформілі 24 тысячы грамадзян Украіны.
    2  700
У Польшчу прыбылі ўжо 2 мільёны 700 тысяч уцекачоў з Украіныtwitter.com/Straz_Graniczna

З пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны ў Польшчу з гэтай краіны прыбылі 2 мільёны 700 тысяч бежанцаў.

Памежная служба паведаміла ў Твітары, што ўчора польскія памежныя кантралёры аформілі 24 тысячы грамадзян Украіны. Гэта крыху менш у параўнанні з днём раней.

Сёння да 7.00 раніцы памежны пашпартны кантроль на мяжы з Польшчай прайшлі 5,5 тысяч чалавек з Украіны.

IAR /аз

Вырасла колькасць бежанцаў, якія прыязджаюць у Польшчу з Украіны

11.04.2022 07:38
Усяго з моманту ўварвання расійскай арміі ва Украіне Польшча прыняла больш за 2 мільёны 600 тысяч уцекачоў.

37 нелегальных мігрантаў спрабавалі прарвацца з Беларусі ў Польшчу

11.04.2022 12:47
Беларускія пагранічнікі двойчы атакавалі польскіх патрульных, кідалі ў іх камяні.