Беларуская Служба

У Польшчы былі ўведзеныя больш за 54 мільёны 647 тысяч доз вакцыны супраць COVID-19

16.07.2022 15:03
За мінулыя суткі былі пацверджаныя 2 131 новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі, у тым ліку 298 паўторных.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:qimono/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 27 снежня 2020 года, калі ў Польшчы пачалася вакцынацыя супраць COVID-19, у краіне былі ўведзеныя больш за 54 мільёны 647 тысяч вакцын, паведамляюць урадавыя сайты.

Нагадваем, у Польшчы выкарыстоўваюцца двухдозавыя вакцыны Pfizer/BioNTech, Moderna, AstraZeneca і Novavax і аднадозавыя Johnson & Johnson.

Паводле апублікаваных у суботу дадзеных, у сярэднім кожны дзень ад каранавіруса прывіваецца па 3 678 чалавек. У Польшчы цалкам прышчэпленыя больш за 22,5 мільёна чалавек. Апрача таго былі ўведзеныя амаль 12 мільёнаў бустэрных доз прэпаратаў.

Агулам у Польшчы былі зафіксаваныя больш за 18 тысяч 600 пабочных рэакцый пасля прыёму вакцыны супраць COVID-19. Большасць з іх былі лёгкімі.

За мінулыя суткі былі пацверджаныя 2 131 новы выпадaк каранавіруснай інфекцыі, у тым ліку 298 паўторных.

PAP/аз

У Польшчы заклікаюць жыхароў здаваць кроў

15.07.2022 18:41
Попыт на кроў і яе кампаненты расце, а донарства скарачаецца.