Па запыце Нацыянальнай пракуратуры супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымалі Яраслава А. Пракурор абвінаваціў яго ў заяве аб гатоўнасці дзейнічаць ад імя расійскай выведкі, паведаміў PAP прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын.
«Сабраныя па справе доказы сведчаць аб тым, што падазраваны меў намер перадаваць расійскаму боку інфармацыю, у тым ліку па пытаннях абароны і бяспекі дзяржавы, а таксама быў гатовы выконваць іншыя ўскладзеныя на яго задачы», – сказаў прэс-сакратар пракуратуры, пракурор Лукаш Лапчыньскі.
Па дадзеных службаў, падазраваны разлічваў на матэрыяльную выгаду, а таксама дапамогу ў ліквідацыі асабістых ворагаў. «Выкарыстоўваючы свае знаёмствы, ён меў намер даць расійскаму боку шырокую інфармацыю, у тым ліку ў сферы абароны і бяспекі дзяржавы. Ён таксама быў гатовы выконваць іншыя задачы па даручэнні спецслужбаў на тэрыторыі Рэспублікі Польшча. Падазраваны ўсведамляў супрацьпраўны характар прадпрымаемых дзеянняў, накіраваных на наладжванне доўгатэрміновага супрацоўніцтва з расійскімі спецслужбамі», – сказаў Станіслаў Жарын.
Затрыманне адбылося 11 ліпеня 2022 года ў Сілескім ваяводстве. Супрацоўнікі Aгенцтва ўнутранай бяспекі таксама правялі ператрусы ў Апольскім, Лодзінскім, Вармінска-Мазурскім і Малапольскім ваяводствах, у месцах, звязаных з Яраславам А. і іншымі звязанымі з ім асобамі, якіх затрыманы меў намер выкарыстаць на карысць расійскай выведкі.
Па хадайніцтве пракуратуры Акруговы суд у Варшаве прымяніў у дачыненні да Яраслава А. меру стрымання ў выглядзе часовага ўтрымання пад вартай тэрмінам на тры месяцы. Яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
ав