Беларуская Служба

СМІ: У адказ на прысуд Алесю Бяляцкаму, Польшча вымагае ад ЕЗ неадкалданага ўвядзення санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі

04.03.2023 15:41
Гэту інфармацыю пацвердзіў сталы прадстаўнік Польшчы пры ЕЗ Анджэй Садось, які перадаў адпаведны запыт ад імя Варшавы.
У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку праваабаронцаў «Вясны» Фота: Radyjo.net

Польшча накіравала амбасадарам краін-чальцоў ЕЗ, дарадцам прэзідэнтаў і кіраўнікам урадаў краін ЕЗ, Еўракамісіі і Еўрапейскай радзе просьбу аб неадкладным прыняцці санкцый супраць Беларусі ў сувязі з прысудамі Алесю Бяляцкаму ды іншым кіраўнікам ПЦ «Вясна», паведамляюць крыніцы Польскага агенцтва друка (РАР) у дыпламатычных колах.

Як паведамляе РАР, Польшча заклікала да неадкладнай рэакцыі ў выглядзе новага пакета санкцый ЕЗ. Гэту інфармацыю пацвердзіў сталы прадстаўнік Польшчы пры ЕЗ Анджэй Садось, які перадаў адпаведны запыт ад імя Варшавы.

У пачатку студзеня старшыня ЕК Урсула фон дэр Ляен заявіла аб увядзенні санкцый супраць Беларусі, але з таго часу ніякіх дзеянняў здзейснена не было. «Швецыя, якая старшынюе ў ЕЗ, блакуе актыўнасць па гэтым пытанні», – заявіў на ўмовах ананімнасці адзін з еўрапейскіх дыпламатаў.

Заснавальніку ПЦ «Вясна», нобэлеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму прысудзілі 10 гадоў пазбаўлення волі; Валянціну Стэфановічу – 9 гадоў зняволення; Уладзіміру Лабковічу – 7 гадоў пазбаўлення свабоды.

pap/эж

 

Ад 7 да 10 гадоў калоніі: праваабаронцам «Вясны» вынеслі прысуды

03.03.2023 10:18
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі атрымаў 10 гадоў зняволення.

У Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з праваабаронцамі «Вясны»

03.03.2023 10:58
У Варшаве каля беларускай амбасады прайшла акцыя салідарнасці з праваабаронцамі «Вясны».