Беларуская Служба

Эксперты перасцерагаюць аб масавых хакерскіх атаках на Польшчу

22.05.2023 13:31
З пачатку ўварвання Расіі ва Украіну іх інтэнсіўнасць вырасла на некалькі соцень працэнтаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Engin_Akyurt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Мяркуецца таксама, што хакеры будуць выкарыстоўваць новыя метады атакі, дзякуючы якім ім часцей удаецца заставацца незаўважанымі.

Яраслаў Кута, аўдытар сістэм бяспекі кампаніі Blue Energy, паведамляе, што Польшча вылучаецца сярод іншых частатой кібератак, якія праводзяцца пераважна з Усходу.

-Праводзячы маніторынг крытычнай і энергетычнай інфраструктуры, мы бачым павелічэнне прыкладна на 300 працэнтаў у гадавым вылічэнні. Безумоўна, мы з'яўляемся абʼектам атакі, Польшча – адна з нямногіх краін, якая так моцна вырасла ў статыстыцы пагроз, выкліканых кібератакамі. У сувязі з гэтым максімальна важна хуткая ідэнтыфікацыі аўтараў гэтых атак, пасля рэакцыя і мінімалізацыя наступствах такой атакі.

Яраслаў Кута таксама адзначае, што расійскія хакеры выкарыстоўваюць новыя метады, а гэта значыць, што яны даўжэй застаюцца незаўважанымі і, адпаведна, больш небяспечныя для польскіх сістэм.

Усё часцей абʼектам атакаў становіцца не толькі крытычная інфраструктура, але і кампаніі. Хакеры могуць не толькі атрымаць доступ да дадзеных кампаніі, але і ўзяць пад кантроль сістэму або назаўсёды пашкодзіць яе. Спецыяліст падкрэслівае, што лепшы метад барацьбы з кібератакамі – гэта прафілактыка, гэта значыць дэталёвае назіранне за IT-асяроддзем і выяўленне анамалій.

ав

Італьянская выведка: Расійскія кібератакі супраць краін NATO будуць узмацняцца

28.02.2023 14:52
Расіяне рыхтуюцца да доўгай вайны ва Украіне, прымяненне імі ядзернай зброі здаецца малаверагодным – такія высновы апублікаванага ў аўторак дакладу італьянскіх спецслужбаў для парламента.