Беларуская Служба

Войска Польскае анансуе тактычныя вучэнні «Зубр-23»

25.10.2023 16:01
Вайскоўцаў будуць падтрымліваць паліцыя і пажарная служба.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:WikiImages/pixabay.com/CC0 Public Domain

Напрыканцы кастрычніка і пачатку лістапада ў Падляшскім, Мазавецкім, Люблінскім і Вармінска-Мазурскім ваяводствах пройдуць тактычныя вучэнні «Зубр-23». Іх мэта – узмацненне супрацоўніцтва Войска Польскага з урадавай адміністрацыяй і паляпшэнне вядзення тактычных дзеянняў падраздзяленнямі ваенна-аператыўнай групы «Падляшша».

Вучэнні «Зубр-23» таксама будуць праводзіцца за межамі палігона, а іх найважнейшай задачай стане праверка здольнасці падраздзяленняў выконваць баявыя задачы. Гэта будзе звязана з перамяшчэннем жаўнераў і ваеннай тэхнікі па дарогах, населеных пунктах і лясах.

Манеўры таксама дазволяць адпрацаваць працэдуры, звязаныя з рэагаваннем на сітуацыі, і дадуць магчымасць праверкі сістэмы.

Войска Польскае будуць падтрымліваць паліцыя і пажарная служба.

IAR/аз

Літва купіць у ЗША ракеты сярэдняй далёкасці

25.10.2023 14:01
Пакупка 36 ракет абыдзецца Вільні прыкладна ў 100 мільёнаў еўра.