Беларуская Служба

У сераду 28 чалавек спрабавалі нелегальна патрапіць у Польшчу праз мяжу з Беларуссю

23.11.2023 09:05
Сярод іх мігранты з Егіпта, Ірака і Ірана. 
  -
Агароджа на польска-беларускай мяжыфота: Памежная служба Польшчы

У сераду 28 чалавек спрабавалі нелегальна патрапіць у Польшчу праз мяжу з Беларуссю, паведаміла ў чацвер Памежная служба.

Сярод іх мігранты з Егіпта, Ірака і Ірана. 11 з іх вярнуліся ў Беларусь, калі пабачылі польскі патруль. У раёне Пласкай мяжу сілай спрабавала перасячы група з 15 чалавек.

У лістападзе было каля 1,3 тысячы спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю, у кастрычніку каля 2 тыс. З пачатку года іх было каля 25,5 тысяч.

Мігранты, якія спрабавалі трапіць у Польшчу, паходзілі з 52 краінаў.

ав