Беларуская Служба

Складаныя ўмовы надвор'я ў гарах. Магчымы сход лавін

25.11.2023 14:46
Складаныя ўмовы для пешых прагулак у суботу ў гарах Карканошы, Татры, Судэты і Бескіды, спецыялісты па альпінізме абвясцілі першы ўзровень лавіннай небяспекі ў раёне Бабʼяй Гары.
W górach panują trudne warunki do uprawiania turystyki
W górach panują trudne warunki do uprawiania turystyki Kazyaka Konrad/Shutterstock

Вецер моцны, месцамі вышыня гурбаў дасягае аднаго метра. Сцежкі слізкія. У сваю чаргу ў Бяшчадах можна смела ехаць у горы, дзе выпала ў сярэднім 5-10 см свежага снегу.

У вяршынных частках Карканошэ тэмпература ўдзень апусціцца да -8 градусаў Цэльсія. Моцны, а часам і вельмі моцны, заходні вецер, які паніжае адчувальную тэмпературу, – папярэджвае Карканошская Горная добраахвотная аварыйна-выратавальная служба (Karkonoska Grupa GOPR).

Вецер выклікае завеі, што яшчэ больш пагаршае бачнасць. Прагназуюцца снегапады.

Турысты, якія выбіраюцца ў горы, павінны падрыхтавацца адпаведным чынам. Вазьміце з сабой цёплую вопратку, у тым ліку непрамакальную куртку. Асабліва важна мець добры абутак, рукавіцы ці пальчаткі для рук. Павінен быць запас цёплай вадкасці. Пры сабе турыстам неабходна мець зараджаны мабільны тэлефон з дадаткам «Ратунак» і паўэрбанк. З-за ранняга наступлення цемры варта ўзяць з сабой ліхтарык.

Зімовае надвор'е застанецца з намі і на наступным тыдні. Паніжэнне тэмпературы чакаецца па ўсёй краіне, месцамі можа дасягнуць значэнняў ніжэй за -10 градусаў. Верагодна, будуць выдадзеныя першыя ў гэтым сезоне папярэджанні аб моцных маразах.

Паводле PAP/IAR/вх