Беларуская Служба

Польскі бок не пацвярджае інфармацыі аб затрыманні ў Расіі польскага шпіёна

15.01.2024 08:45
Гэта можа быць нейкая расійская правакацыя, лічыць міністр-каардынатар спецслужбаў у Польшчы.
-
Міністр-каардынатар спецслужбаў Тамаш СямонякPAP/Paweł Supernak

Міністр-каардынатар спецслужбаў у Польшчы Тамаш Сямоняк(Tomasz Siemoniak) заявіў, што інфармацыя аб затрыманні ФСБ Расіі польскага шпіёна не адпавядае рэчаіснасці. Паводле яго, польскія службы ацэньваюць справу як прапагандысцкую правакацыю:

- Гэта можа быць таксама звязанае з тым, што некалькі тыдняў таму – яшчэ ў снежні – Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымала за шпіянаж грамадзянку Беларусі, а мы ведаем, як цесна супрацуюць службы Беларусі і Расіі. Я не пацвярджаю, ніякага затрымання за супрацу з польскімі службамі. Гэта доказ таго, што Польшча застаецца мэтай правакацыйных дзеянняў Расіі.

Федэральная служба бяспекі Расіі паведаміла, што быў затрыманы супрацоўнік аднаго са стратэгічных прадпрыемстваў, які маўляў перадаваў польскай выведцы звесткі пра сваё месца працы.

IAR/аз

Стала вядомая асоба беларускі, якую арыштавалі ў Польшчы за шпіянаж для КДБ

11.01.2024 14:30
9 студзеня Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы паведаміла пра затрыманне грамадзянкі Беларусі, якая перадавала КДБ інфармацыю пра сябраў беларускай дыяспары.