Беларуская Служба

Больш за 981 мільёнаў еўра прызначаць польскія ўлады на фінансаванне псіхіятрыі ў краіне

06.06.2024 15:01
Колькасць дзяцей і падлеткаў, якія патрабуюць спецыялізаванай дапамогі і падтрымкі вырасла больш чым удвая, кажуць псіхіятры.
K
Kіраўнічка Міністэрства аховы здароўя Ізабела ЛяшчынаPAP/Leszek Szymański

Міністэрства аховы здароўя Польшчы прызначыць 4 мільярды 200 мільёнаў злотых(больш за 981 мільёнаў еўра) на фінансаванне псіхіятрыі ў краіне. Грошы пойдуць у тым ліку на развіццё інфраструктуры, псіхіятрычную дапамогу і лячэнне залежнасці, паведаміла кіраўнічка Міністэрства аховы здароўя Ізабела Ляшчына.

Апошнім часам колькасць дзяцей і падлеткаў, якія патрабуюць дапамогі, павялічылася ўдвая, падкрэсліла нацыянальны кансультант у галіне дзіцячай псіхіятрыі доктар Аляксандра Левандоўска(Aleksandra Lewandowska):

- Колькасць дзяцей і падлеткаў, якія патрабуюць спецыялізаванай дапамогі і падтрымкі вырасла больш чым удвая. Нягледзячы на развіццё грамадскай апекі надалей значная група дзяцей знаходзіцца ў псіхічным крызісе; расце колькасць выпадкаў шпіталізацыі. Расце таксама колькасць няпоўнагадовых пацыентаў, якія адпраўлены ў псіхіятрычныя аддзелы рашэннем судоў.

3 мільярды злотых паступаюць з Медыцынскага фонду, а мільярд 200 мільёнаў злотых – з фондаў ЕС.

IAR/аз

Польская сістэма аховы здароўя атрымае з ЕС больш за 4 млрд 500 млн еўра

04.06.2024 17:47
Гадавы бюджэт польскай службы аховы здароўя складае больш за 46 млрд 720 млн еўра.